Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін — «забойца», а не «дзіця ў парку» – Зяленскі адпрэчыў параўнаньне Трампа


Уладзімір Зяленскі. Архіўнае фота.
Уладзімір Зяленскі. Архіўнае фота.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі адпрэчыў параўнаньне Ўкраіны і Расеі з дзецьмі, якія бʼюцца. Яго раней зрабіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

«Мы з Пуціным ня дзеці ў парку, — заявіў Зяленскі ў інтэрвію ABC News.— Але Пуцін — забойца, які прыйшоў у парк, каб забіваць дзяцей».

Трамп параўнаў Расею і Ўкраіну з дзецьмі, якія бʼюцца, на прэс-канфэрэнцыі 5 чэрвеня. Ён заявіў, што вайну складана спыніць праз варожасьць дзьвюх краін і ўзаемную нянавісьць прэзыдэнтаў Зяленскага і Пуціна. «Часам дзецям трэба даць пабіцца», — сказаў ён.

У ноч на суботу прэзыдэнт ЗША, камэнтуючы расейскі ўдар па Ўкраіне за суткі да гэтага, заявіў, што атака ўкраінскіх дронаў па расейскіх аэрадромах дала Маскве падставу «разбамбіць Украіну да ўсіх чарцей».

Зяленскі заявіў, што прэзыдэнт Трамп, на яго думку, не можа поўнасьцю адчуць і зразумець боль вайны ва Ўкраіне.

«Справа не ў прэзыдэнце Трампе, — сказаў Зяленскі. — Любы чалавек, які знаходзіцца ў тысячах міль ад вайны, не можа поўнасьцю адчуць і зразумець гэты боль». Ён абвінаваціў Расею ў наўмысных ударах па цывільным насельніцтве і паведаміў, што за час вайны ва Ўкраіне загінула 631 дзіця.

  • Па нядаўняй ацэнцы Цэнтра стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў, у ходзе вайны загінула ад 60 000 да 100 000 украінскіх вайскоўцаў і да 250 000 расейскіх. Страты мірнага насельніцтва ў Украіна ААН у пачатку года ацэньвала ў 12300 чалавек, расейскі бок ацэньвае страты грамадзянскага расійскага насельніцтва ў больш за 6800 чалавек.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG