Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі з 6 чэрвеня абнавіла формы дакумэнтаў і інструкцыі, як іх запаўняць.
Яны датычаць падаткаабкладаньня фізычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў. У тым ліку зьмены закранулі дэклярацыю для падаходнага падатку.
Разам з тым, мяркуючы з афіцыйнага агляду, кардынальных зьменаў новая пастанова не ўвяла.
Як самае заўважнае новаўвядзеньне адзначаецца тое, што паведамленьне пра падатак на транспарт, зямлю і нерухомасьць цяпер будзе ў выглядзе адзінага дакумэнту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская кампанія арганізавала пастаўкі люксавых брэндаў адзеньня ў Расею ў абход санкцый ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ходзіць міліцыя, шлюць позвы, пагражаюць падатковай. Як улады працягваюць змагацца з «дармаедамі»